У аўтобусе...
Для мяне аўтобус – гэта нешта чароўнае! Час, які я правожу ў ім, калі еду з універсітэта ў інтэрнат, я люблю болей за ўсё. Лекцыі ўжо скончыліся, і не трэба ўвесь час пісаць, адначасова “абмазгоўваючы” усе, што чуеш ад выкладчыка. Падрыхтоўка дамашняга задання, да выканання якога трэба прыкласці неймаверныя намаганні, яшчэ не пачыналася. З паўгадзіны можна адпачыць, падрамаць пад манатоннае гудзенне аўтобуснага матора і ціхія размовы між пасажырамі. У гэты час думкі расплываюцца і лётаюць у галаве самі сабой. Здаецца, іх нельга сабраць разам, і яны лётаюць без усялякага сэнсу, але менавіта гэткія хвіліны я цаню больш за ўсё.
...Раптам у аўтобус завальваюцца чатыры хлопцы, гадоў на колькі старэйшыя за мяне, і падаюць у крэслы насупраць. Не зважаючы ні на кога, яны пачынаюць громка размаўляць. Усе думкі і мары імгненна хаваюцца па розным куточкам галаўнога мозга, і я вымушана слухаць іх размову. Па гаворцы, па вачах, па паводзінах бачна, што хлопцы п’яныя. Хвілін праз колькі даведваюся, што аднаго завуць Сяргей, другога – Іван, а трэцяга – Антон. Імя чацвёртага застаецца невядомым, вось толькі клічка яго, прозвішча, якое дадзена кімсьці, быццам нейкаму сабаку, – Нэкст.
Праходзіць яшчэ невялікі прамежак часу, і хлопцам здаецца, што проста сядзець і размаўляць у аўтобусе – гэта не для іх. Нэкст дастае мабільны тэлефон і на ўсю моц ставіць нейкую модную замежную мелодыю, слухае, вымушаючы слухаць усіх і падпяваючы (дакладней, устаюляючы некаторыя гукі, бо ён і на роднай мове ледзьве размаўляў, што ж казаць пра замежную!), ён ляскатаў у далоні і крычаў нецэнзурныя словы...
Пасажыры аўтобуса або маўчалі, або ў поўгаласа асуджалі хлопцаў. Нехта нават пачаў іх супакойваць, але ўсё было дарэмна...
Паўгадзіны мне давялося слухаць п’яныя спевы Нэкста і пытанне, якое ён задаваў сваім “сябрам” праз кожныя некалькі мінут: “Дык як цябе клічуць?” Паўгадзіны мне давялося слухаць, як гэтыя хлопцы – студэнты – расказвалі пра здачу залікаў, на якія яны прыходзілі, прыняўшы на душу “для смеласці”, пра іх “бухалава”, як яны казалі. Паўгадзіны я слухала, як Іван казаў: “Мы – самыя класныя чувакі! Яны гэта адразу зразумелі! Яны не маглі гэтага не зразумець! Бо мы – самыя класныя чувакі. І яны гэта адразу зразумелі...” Паўгадзіны...
Спачатку мне было вельмі непрыемна. Так рэдка выпадае свабодныя паўгадзіны ў маім студэнцкім жыцці, і ў гэты чароўны час я павінна слухаць, як п’яныя хлопцы, якія ўжо і дня не могуць пражыць без алкаголю, вырашаюць адносіны паміж сабой і парушаюць парадак у грамадскім транспарце.
Пасля мне стала цікава: як маглі гэтыя хлопцы аказацца студэнтамі вышэйшай навучальнай установы, куды патрэбна здаваць не толькі фотакарткі, але таксама і дэманстраваць свае веды. Няўжо студэнты могуць быць такімі?!
Пасля мне стала шкада іх. Відаць, веды ў іх усё ж такі былі. Ды толькі некалькі гадоў назад, бо новых яны не здолелі набыць, а старыя патанулі ў пляжцы з гарэлкай.
Маладое пакаленне! Мае равеснікі і аднагодкі! Я звяртаюся да Вас!!! Калі ласка, падумайце перад тым, як згадзіцца выпіць свой першы ў жыцці бакал спіртнога. Гэта можа зацягнуць, і больш ніколі Вы не адчуеце прыгажосць сонечнага дня і ўсмешку малога дзіцяці, Вы можаце таксама патануць у пляжцы, і тады ніхто не зможа Вас выратаваць. Усміхніцеся ўсяму свету і ніколі не паўтарайце памылкі тых бедных хлопцаў, якія, калі я вышла на сваім прыпынку, паехалі далей... У сваё страшнае жыццё.
Nasta4ka

